Храм Неба– сімвал і талісман трэцяга міжнароднага кінафестывалю ў Пекіне
  2013-04-17 15:24:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урачыстае адкрыццё трэцяга Пекінскага міжнароднага кінафестывалю прайшло пад адкрытым небам. Адзін з найпрыгажэйшых будынкаў - сімвал сталіцы Паднябеснай, а таксама месца, дзе імператары звярталіся да бога - Храм неба, стаў сімвалам і абярэгам кінафоруму.

Афіцыйныя асобы, якія адкрылі кінафестываль, а гэта начальнік Дзяржаўнага ўпраўлення па друку, інфармацыі, радыёвяшчанню, тэлебачанні і кінематаграфіі Цай Фучаа, мэр Пекіна, старшыня аргкамітэта кінафестывалю Ван Аньшунь прызналіся, што гэта месца невыпадкова было выбрана для адкрыцця форуму. Маючы вельмі добрую энергетыку, яно дасць выдатны старт фестывалю, дадасць яму сілаў расці, сталець і набываць статус сур'ёзнай пляцоўкі для творчых абменаў і развіцця кінаіндустрыі не толькі ў краіне, але і ў свеце.

Упершыню на фестывалі арганізаваны конкурс, у якім удзельнічае 15 карцін з 11 краін. 7 асноўных узнагарод будзе вызначаць міжнароднае журы, старшынёй якога сёлета стаў знакаміты расійскі кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ён прызнаўся ў любові Пекіну.

«Я з вялікім хваляваннем прыняў запрашэнне стаць старшынёй журы і думаю, мае пачуцці падзяляюць усе мае калегі - выдатныя кінематаграфісты. 18 гадоў таму я здымаў тут сваю карціну «Урга-тэрыторыя кахання». Я чатыры месяцы жыў у Кітаі ў гарадах Хух-Хота і Хайлар, і вынес дзве рэчы: па-першае - я навучыўся есці палачкамі, па-другое - я закахаўся ў Кітай. У сваім лісце прэм'еру тады, пасля свайго вяртання, я напісаў, што будучыня -- тут. І гэта праўда, таму што вы вельмі хутка рухаецеся наперад, не забываючы свайго мінулага. Будучыня для вас - неразбуранае мінулае. І гэта вельмі важная думка для ўсіх. Я спадзяюся, што малады фестываль у Пекіне будзе развівацца і стане магутным месцам для кінаіндустрыі, для сустрэчы кінематаграфістаў », - з такімі прызнаннямі да Паднябеснай старшыня журы звярнуўся да публікі на ўрачыстай цырымоніі. За гадзіну прадстаўлення на сцэне, дзякуючы артыстам паўставалі танцавальныя вобразы са знакамітых стужак, вядомы кітайскі піяніст Лан Лан выканаў сваё прызнанне ў любові да роднай зямлі, а завяршылася цырымонія песняй "Я ў тваім свеце" у выкананні трох тэнараў Дай Юцяна, Вэй Суна і Уорэна Ва-еун Мока.

Прыгажосць і гармонія ў разнастайнасці - такую ідэю сцвярджае трэці міжнародны Пекінскі кінафестываль, які праходзіць з 16 па 23 красавіка ў сталіцы Паднябеснай.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040