Мікіта Міхалкоў атрымаў званне ганаровага прафесара Пекінскай акадэміі кінамастацтва
  2013-04-19 16:00:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 красавіка ў рамках 3-га міжнароднага Пекінскага кінафестывалю старшыня журы конкурсу, знакаміты расійскі рэжысёр Мікіта Міхалкоў правёў сустрэчу ў сталічнай Акадэміі кінамастацтва. Перад з'яўленнем рэжысёра, быў паказаны яго фільм «Стомленыя сонцам-2: Цытадэль".

Атрымаўшы званне ганаровага прафесара навучальнай установы з рук рэктара Пекінскай кінаакадэміі Чжана Хуэйцзю, Мікіта Сяргеевіч падзякаваў за такі гонар і прызнаўся ў любові і павазе да Кітая.

Рэжысёр распавёў, што 18 гадоў таму ён чатыры месяцы правёў ва Унутранай Манголіі, здымаючы сваю карціну «Урга - тэрыторыя кахання». Ужо тады, адчуўшы атмасферу краіны, ён зразумеў, што будучыня - тут, на ўсходзе. І сакрэт, на думку Мікіты Міхалкова ў тым, што народ развіваецца, не парываючы з мінулым, краіна ідзе наперад, не руйнуючы свядомасці народа.

У Пекін Мікіта Міхалкоў прыехаў, завяршыўшы здымкі сваёй новай карціны «Сонечны ўдар». З гледачамі, якія прыйшлі на сустрэчу, рэжысёр падзяліўся сваімі разважаннямі адносна развіцця кіно, прызнаўся, што новы час патрабуе новых тэхналогій. Таму, нягледзячы на сваю любоў да стужкі, рэжысёр у сваёй працы стаў больш выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі. Маладым творцам, зыходзячы са свайго багатага вопыту, Мікіта Міхалкоў пажадаў цярпення і гумару.

3-ці Пекінскі міжнародны кінафестываль праходзіць з 16 па 23 красавіка. На ўрачыстай цырымоніі закрыцця будуць уручаны 10 узнагарод «Храм неба». Лепшых акцёраў і рэжысёраў сярод 15 карцін з 11 краін упершыню вызначае міжнароднае журы конкурсу пад старшынствам расійскага рэжысёра Мікіты Міхалкова.

Вольга Гальпяровіч, Беларуская служба МРК

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040