Фэн Юань
  2013-04-23 16:34:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фэн Юань V кітайскі мастак. Ён нарадзіўся ў 1952 годзе ў Шанхаі. У 1980-м скончыў Чжэцзянскі мастацкі інстытут і застаўся выкладаць ў ім.

Фэн Юань піша ў рэалістычнай манеры. Тэматыка яго работ прысвечана гісторыі і сучаснасці Кітая. Работы мастака неаднаразова заваёўвалі прэміі на нацыянальных мастацкіх конкурсах, а таксама шмат разоў выстаўляліся за мяжой. Некаторыя з іх знаходзяцца ў айчынных і замежных музеях. Персанальныя выставы мастака праходзілі ў ЗША, Францыі, Японіі, Сінгапуры і на Тайвані.

У 1999 годзе Фэн Юань прызначаны кіраўніком аддзела адукацыі, навукі і тэхнікі Міністэрства культуры КНР. У 2004 годзе ён атрымаў пасаду загадчыка Нацыянальнага музея вытанчаных мастацтваў. У мінулым V намеснік старшыні Саюза кітайскіх мастакоў. Ганаровы дырэктар Мастацкага інстытута Політэхнічнага ўніверсітэта "Цінхуа". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040