Хрызантэмы ў кітайскім жывапісе
  2013-04-26 16:29:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

У Кітаі хрызантэма V найбольш улюбёная кветка пасля півоні, і яе імем пазначаецца нават дзявяты месяц кітайскага года. Ёй жа прысвечаны і дзевяты дзень гэтага месяца. Сарваная ў гэты дзень, хрызантэма набывае, па народным павер'і, асаблівую магічную сілу. Разам з хваёвай смалой яе перапрацоўваюць ў таямнічы сродак, які ўжываецца ад старэння.

У Чэнду знаходзіцца храм з выявай Генія V захавальніка хрызантэм. Ён прадстаўлены ў выглядзе маладой дзяўчыны, якая выпівае віно з кветкай хрызантэмы і становіцца бессмяротнай.

Пісаць хрызантэмы па-кітайску (цзюй хуа) пачалі ў дынастыю Паўднёвая Сун (12 ст.), а ў часы дынастый Мін і Юань гэты напрамак развівалі літаратары і навукоўцы "на пенсіі", якія захапляліся яе "водарам адасобленасці і духам адзіноты".

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040