Крэветкі Ці Байшы
  2013-05-03 16:15:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульнапрызнаным з'яўляецца меркаванне, што Ці Байшы дасягнуў вяршыні майстэрства менавіта ў мастацтве малявання крэветак. Цікавы факт: толькі ва ўзросце каля 60 гадоў мастак звяртаецца непасрэдна да жывой прыроды, а да гэтага часу ён зыходзіў толькі з класічнага жывапісу.

Ці Байшы працаваў у жанры "кветкі і птушкі" ў стылі гунбі (дбайны, руплівы пэндзаль).

Маляваў крэветак вялікі майстар часта і шмат, але, як прыгадвалі яго сучаснікі, мастак засмучаўся, што некаторыя бачаць у ім толькі майстра малявання крэветак і не больш таго. На адным са скруткаў Ці Байшы зрабіў надпіс: "Мне ўжо 78 гадоў, але я часта чую, як людзі кажуць, што я ўмею маляваць толькі крэветак. Як гэта несправядліва!"

Ці Байшы любіў маляваць не экзатычных марскіх крэветак, а звычайных рачных, маленькіх, з доўгімі лапкамі. Яны бываюць двух відаў: светла-шэрыя і зялёныя. У ранні перыяд творчасці мастак часцей маляваў зялёных крэветак, а пазней V светла-шэрых, бо іх бляклы тон патрабуе большай дасканаласці ў рабоце з тушшу. Асаблівай вытанчанасцю вылучаецца скрутак "Маленькая зялёная крэветка", створаны 80-гадовым майстрам.

Ці Байшы, натуральна, засноўваўся на традыцыйным жывапісе. Да гэтага жывога аб'екта прыроды часта звярталіся і мастакі перыяду дынастый Мін і Цін, аднак у тыя часы гэты матыў трактаваўся арнаментальна, даволі жорстка і не зусім глыбока. Толькі Чэнь Баньцяа, Чжу Да і Лі Футан былі для Ці Байшы сапраўднымі аўтарытэтамі ў мастацтве адлюстравання крэветак.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040