Крэветкі Ці Байшы
  2013-05-03 16:15:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

На фотаздымках бачны працэс стварэння карціны.

Намаляваныя манахромна, толькі чорнай тушшу, але ва ўсёй паўнаце яе адценняў – ад блякла-шэрага цела, напаўпразрыстага ў вадзе, да чарнаты ў напісанні вачэй – крэветкі Ці Байшы сталі найвышэйшым эталонам жывапіснага мастацтва. Да яго гэты непрыкметны, выпадковы і амаль няварты ўвагі мастакоў матыў пад пэндзлем майстра ператварыўся ледзь не ў цэнтральны вобраз у гэтым жанры.

Тут дарэчы прыгадаць і правесці аналогію з манахромным жывапісам бамбуку ў кітайскіх класікаў выяўленчага мастацтва, якія бачылі ў ім усю разнастайнасць жыцця. Ці Байшы пайшоў далей і ў найноўшы час прапанаваў, грунтуючыся на прынцыпах, якiя не церпяць шматзначнасці, новы аб'ект, на першы погляд няварты і малапрывабны – рачных крэветак. Але ў іх маляванні адчуваецца крэда мастака – чалавеку не патрэбны ўзнёслы падман, жыццё – цудоўнае ў сваёй прастаце, трэба толькі ўбачыць яго, спасцігнуць нешта выдатнае можна і ў цемры ісцін звычайнага існавання.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040