У Чжэнь (吳鎮): «Бамбук на ветры» і рыбакі
  2013-05-08 16:27:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Чжэнь прысвяціў сябе мастацтву, называючы сябе "навукоўцам ў выгнанні", адасобіўшыся ад мітусні, вывучаючы свет прыроды і ўзаемасувязі чалавека і навакольнага асароддзя з пазіцыі пустэльніка. Ён ніколі не знаходзіўся на дзяржаўнай службе, яго сябрамі былі манахі і мастакі, больш за ўсё ён цаніў вытанчанае мастацтва і сапраўдную, паэтычную прыгажосць.

У Чжэнь быў вялікім знаўцам дзікай слівы мэйхуа, таму лепшай парой года ён лічыў час квітнення мэйхуа ранняй вясной, цалкам аддаючыся ў гэты перыяд сугучнасці прыгажосці, якая ўвасаблялася ў слівовых кветках.

У юныя гады ён вывучаў неаканфуцыянства і Кнігу Перамен, таму гэтыя веды дапамагалі яму неяк зарабляць на хлеб варажбой і продажам сваіх каліграфічных і жывапісных работ. Нягледзячы на ўсе нягоды беднага жыцця, ён не адмаўляецца ад абранага ім шляху – шляху пустэльніка, паэта, мастака, філосафа.

Ён лічыў, што сапраўдны мастак не можа быць рамеснікам, таму быў праціўнікам так званых "прафесіяналаў" ад мастацтва. У Чжэнь быў перакананы, што сапраўдны твор – вынік душэўнага парыву, спантаннага і не заўсёды вытлумачальнага.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040