Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Традыцыя выразання пячатак у Кітаі патанае ў глыбіні стагоддзяў. Нарыхтоўкі для іх рабілі і робяць з самых розных матэрыялаў – драўніны цвёрдых парод, бронзы, медзі, нефрыту, яшмы, косці. У наш час шырокае распаўсюджанне атрымалі пячаткі з так званага мыльнага каменю – матэрыялу вельмі мяккага, без украпванняў іншых парод, які дазваляе гравёру даволі лёгка ажыццявіць сваю задуму.
На вяршыне гэтай пячаткі – жук, які сядзіць на бамбуку