Урачыстым прыёмам, на які былі запрошаны калегі і сябры Беларусі , дыпламатычнае прадстаўніцтва краіны ў Кітаі адзначыла Нацыянальнае свята—Дзень Незалежнасці. Падчас прамоў, якія прагучалі з вуснаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Кітаі Віктара Буры і намесніка загадчыка Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта КПК Чэн Фэнсяна гучалі словы падтрымкі і дружбы ў адрас адно аднаго. Віктар Бура адзначыў, што на працягу года Пасольствам Беларусі ў Кітаі рабілася ўсё магчымае каб адносіны супрацоўніцтва ўмацаваліся і развіваліся на высокім узроўні, якога яны ўжо дасягнулі.
У сваю чаргу, Чэн Фэнсян ад імя ўрада краіны і асабіста выказаў словы віншавання і ўдзячнасці Беларусі за тое, што ў цяжкія хвіліны яна падтрымлівае Кітай, па-сяброўску працягвае руку дапамогі, калі гэта неабходна. «Мы як добрыя сябры і партнёры радуемся поспехам Беларусі і жадаем яе народу большага плёну і дасягненняў у высакародных пачынаннях дзяржаўнага будаўніцтва. За 21 год нашы двухбаковыя адносіны ўстойлівага супрацоўніцтва развіваюцца стабільна, два народа адчуваюць адно да аднаго асаблівае пачуццё, мы -- сапраўдныя сябры. Мы радуемся поспехам адно аднаго. Аб'ём гандлю летась дасягнуў аднаго мільярда пяцісот васьмідзясяці мільёнаў долараў ЗША. Кітай стаў буйнейшым партнёрам Беларусі ў Азіі. Урад Кітая надае вялікае значэнне развіццю адносін з Беларуссю, гатовы на прынцыпах раўнапраўя, узаемадаверу ўмацоўваць нашы адносіны, прасоўваць гуманітарныя сувязі, каб сумесная праца ўносіла большы ўклад у развіццё дзвюх краін і на карысць нашых народаў», -- адзначыў намеснік загадчыка Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта КПК Чэн Фэнсян.
Вольга Гальпяровіч, МРК