Фруктовая феерыя (Садавіна ў традыцыйнай кітайскай медыцыне)
  2013-07-08 17:18:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чарэшня, або Вішня птушыная

Чарэшня – першая летняя ягада ў Кітаі. Вялікі паэт эпохі Тан Бо Цзюйі называў чарэшню "чырвонай іскрай жыцця". Калісьці чарэшня была вядома толькі ў Заходняй Азіі, але пасля яе завезлі і ў Еўропу. У Кітаі яна распаўсюджана паўсюль, прычым у кожным рэгіёне ў гэтай ягады ёсць свая мясцовая назва і некаторыя гатункавыя асаблівасці.

У 100 грамах чарэшні змяшчаецца больш за 8 г фруктозы, пратэіны, вітамін С, кальцый, жалеза і іншыя карысныя рэчывы, прычым, жалеза ў дваццаць разоў больш, чым у яблыках, грушах і апельсінах. З чарэшні ў Кітаі гатуюць джэмы, віно, сокі, цукаты. Яна адыгрывае вялікую ролю ў кітайскай медыцыне, бо яе выкарыстоўваюць як патагонны сродак, для захавання ўнутранай энергіі "ці"; яна ліквідуе сухасць у арганізме, лечыць скурныя захворванні. Чарэшня карысная і як сродак ад малакроўя, здранцвення, рэўматычных боляў канечнасцяў і паясніцы. Не менш каштоўныя таксама лісце, галінкі і карэнне, якія кітайскія лекары выкарыстоўваюць для "сагравання" страўніка, спынення крывяцёкаў, дэтаксікаціі арганізма.

У крыніцах, якія датуюцца тысячагоддзямі, ёсць шмат сведчанняў аб выкарыстанні чарэшні як выдатнага аздараўленчага сродка. Аднак празмернае ўжыванне гэтай ягады можа прывесці да парушэння ў арганізме балансу "інь" і "ян", а гэта – аснова здароўя. Са старажытных часоў чарэшня шырока выкарыстоўвалася і ў касметалогіі як амаладжальны сродак. Маскі, прыгатаваныя з ягаднага соку, адбельваюць і чысцяць скуру твару, надаюць ёй пругкасць, разгладжваюць маршчыны. Як вядома, жалеза – аснова чырвоных крывяных цельцаў – стымулюе цыркуляцыю крыві ў жаночай палавой сістэме, таму акрамя амаладжальнага эфекту, чарэшня дапамагае пры жаночых хваробах. Нездарма гэту ягаду лічаць адным з галоўных кампанентаў жаночай дыеты.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040