Пекінская капуста
  2013-07-18 16:38:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Але не толькі кулінарнымі якасцямі адрозніваецца гэты гатунак капусты – "пекінка" вельмі карысная ў лячэбным харчаванні! У Кітаі і Японіі яе выкарыстоўваюць як састаўную частку лячэбнай дыеты пры язвавых хваробах, сардэчна-сасудзістых захворваннях, для ачышчэння крыві, умацавання імунітэту; лічыцца таксама, што ўжыванне пекінскай капусты падаўжае жыццё, бо амінакіслата лізін, якая змяшчаецца ў капусце, нейтралізуе чужародныя бялкі і папярэджвае развіццё многіх хранічных захворванняў.

У пекінскай капусце ўсяго 16 ккал у 100 грамах, а вітамінаў сапраўды вельмі шмат. Гэта вітаміны А, С, Е, Д, групы В, бэта-карацін; ёсць мінеральныя рэчывы – калій, кальцый, магній, натрый, фосфар, жалеза, цынк, медзь, марганец, селен. Варта ведаць, што ў пекінскай капусце ўтрымліваецца ўдвая больш вітаміну С, чым у белакачаннай, а запасы гэтага вітаміну ў арганізме павінны папаўняцца кожны дзень; расліннага бялку ў "пекінцы" таксама ўдвая больш. У ёй, апрача ўсяго іншага, утрымліваюцца аміна- і арганічныя кіслоты, а таксама лактуцін – алкалоід, які заспакойвае, паляпшае страваванне і сон, нармалізуе ціск і абмен рэчываў. Свежы сок пекінскай капусты вельмі карысны пакутуючым на дыябет і хранічны гастрыт. - Р -

(Р.Мышкоўскі, паводле інтэрнет-выданняў)


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040