Гаючая магія раслін. Кітайскі фінік цзаа
  2013-10-18 16:33:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Зізіфус, унабі, ююба, "грудная ягада" V усё гэта назвы кітайскага фініка цзаа (), расліны з сямейства крушынных. Гэты куст, або дрэва, характарызуецца хуткім паспяваннем пладоў і засухаўстойлівасцю. Плады вельмі пажыўныя, багатыя на цукар, вітаміны, маюць лячэбныя ўласцівасці. У кітайскай медыцыне выкарыстоўваюць таксама карані і кару.

Плады цзаа з белаватай, сопкай, салодкай мякаццю і прыемным водарам да моманту канчатковага выспяпавання назапашваюць сапраўды неверагодную колькасць вітаміну С V 700-900 мг V удвая больш, чым чорныя парэчкі. Адно кепска: плады доўга не захоўваюцца. Для лепшай захаванасці цзаа апускаюць на 1-2 хвіліны ў кіпень і адразу ж астуджаюць. Такі працэс забівае пэўныя ферменты, якія псуюць плады. У высушаных "апрацаваных" фініках утрыманне вітаміну С павышаецца, дасягаючы ўзроўню 1500-2000 мг.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040