Кітайскі "Starbucks" самы дарагі ў свеце
  2013-10-22 16:52:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэны на каву ў кітайскім аддзяленні сусветнай сеткі кавярняў "Starbucks" V самыя высокія ў свеце. Кубак кавы Латэ, сабекошт якой менш 5 юаняў (0,83 долара), прадаюць тут за 27 юаняў, V паведаміла Цэнтральнае тэлебачанне Кітая. Апрача таго, у параўнанні з цэнамі ў Starbucks ў Лондане, Нью-Ёрку і Бамбеі журналісты выявілі, што ў Пекіне цэныя вышэй.

Кампанія "Starbucks" ужо паспела адзначыць, што цэнавая палітыка ўлічвае сабекошт сыравіны, дабрабыт супрацоўнікаў і іншыя аспекты.

Высокія прыбыткі "Starbucks" у Кітаі адбіліся на фінансавай справаздачы гэтай кампаніі. У другім квартале бягучага года даходы кампаніі ў Кітаі і іншых краінах АЦР склалі 213,6 млн. долараў з прыростам на 23%. Чысты даход склаў 68,3 мільёна. Высокія даходы кампаніі "Starbucks" падтрымліваюць яе хуткае распаўсюджанне на кітайскім рынку. Зараз на тэрыторыі КНР адкрыта 1001 кавярня. Да 2015 года колькасць аддзяленняў можа пераваліць за 1500. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040