Фантастычныя віды Яншо
  2014-06-20 17:15:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Мой дом – на беразе ракі. Я там толькі начую, практычна ўвесь час катаю турыстаў на сваёй лодцы. Гэта адзіны заробак для маёй сям'і. Жонка знаходзіць кліентаў і дамаўляецца аб аплаце, а я потым паказваю ім самыя прыгожыя мясціны...". Так распавядае аб сваіх працоўных буднях Ян Сыхань. Яго, як і многіх іншых жыхароў Яншо, кормяць 18 карставых пагоркаў, маляўніча раскіданых вакол гэтага павятовага горада. Менавіта яны, нібы магніт, штодня прыцягваюць у горад каля 30 тысяч чалавек. А гэта дзясятая частка насельніцтва самога Яншо. Аднак, так было не заўсёды.

Штогод Яншо наведвае каля 10 млн. турыстаў

Людзі жывуць тут паўтары тысячы гадоў. Але толькі ў 80-я гады мінулага стагоддзя невялікі паўднёвы гарадок за 65 кіламетраў ад Гуйліня ўпершыню з'явіўся на старонках замежных даведнікаў. Зараз у год яго наведвае каля двух мільёнаў замежных турыстаў. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў па ўсім Кітаі. Тут пабывала больш за 300 важных службовых асоб з 150 краін свету. Зрэшты, даўно ўжо не адстаюць ад замежнікаў і кітайскія вандроўнікі – за год іх бывае тут каля васьмі мільёнаў чалавек.

Прагулка па рацэ Ліцзян – адна з самых папулярных турыстычных забаў у Яншо

"Лодку змайстраваў сам за тыдзень, купіў матор. Мае "інвестыцыі" склалі дзве тысячы долараў. Штодня каля пятнаццаці кліентаў набіраецца. Плацяць ад дваццаці юаняў з чалавека – залежыць ад колькасці пасажыраў і адлегласці маршруту. Так за месяц тры-чатыры тысячы ўдаецца зарабіць, на жыццё хапае", – распавядае Ян Сыхань. А самае важнае, што крыніца заробку стабільная: паток турыстаў не вычэрпваецца ніколі.

Прагулка па рацэ Ліцзян, якая цячэ па тэрыторыі павета, з'яўляецца адной з самых папулярных турыстычных забаў у Яншо. З ракі, што абгінае пагоркі, адкрываюцца проста фантастычныя краявіды, таму свае паслугі заўсёды гатовы прапанаваць і буйныя тураператары, якія маюць вялікія прагулачнымі параходы, і мясцовыя жыхары, што катаюць турыстаў на самаробных лодках і плытах.

Можна агледзець наваколле самастойна, узяўшы ў арэнду веласіпед. Веласіпедная прагулка – выдатная альтэрнатыва для тых, хто аддае перавагу спакойнаму адпачынку на прыродзе. Паміж пагоркамі пралягае шмат сцежак, па якіх лёгка ўцячы ад гарадской мітусні. Заблукаць не дадуць карты маршрутаў, а таксама паказальнікі, клапатліва расстаўленыя мясцовымі жыхарамі.

На шляху падарожнікаў сустракаюцца рысавыя палі, невялікія вёсачкі, і, вядома ж, велічна ўзвышаюцца карставыя пагоркі.

Як сцвярджаюць даследчыкі, сваім мудрагелістым абрысам пагоркі абавязаны таму перыяду, калі яны яшчэ знаходзіліся пад водамі акіяна. Падобнага краявіду ў свеце нідзе больш няма. Іх незвычайны, фантастычны выгляд натхніў нават галівудскіх фантастаў. Да прыкладу, паветраныя астравы ў кінастужцы "Аватар" былі змаляваны з карставых пагоркаў Яншо, іх жа фатаграфіі паслужылі фонам планеты Кашыік у трэцім эпізодзе "Зорных войнаў". З'яўляюцца пагоркі і ў фільмах іншых жанраў. Менавіта паміж імі разгортваецца рамантычная гісторыя "Размаляванай вуалі". Але ў першую чаргу пейзажы Яншо заўсёды служылі крыніцай натхнення для кітайскіх паэтаў і мастакоў. Дарэчы, від гэтых пагоркаў, што адкрываецца з ракі Ліцзян, змешчаны на адваротным баку кітайскай купюры ў 20 юаняў.

Яшчэ адно месца ў Яншо, якая не абыходзіць увагай ніводзін турыст, – Заходняя пешаходная вуліца, забудаваная ў паўднёва-кітайскім стылі. Мясцовыя жыхары запэўніваюць, што вуліца ўжо некалькі стагоддзяў не мяняе сваё аблічча. Аднак у кожным з гэтых будынкаў сёння размешчаны гатэлі, рэстараны і крамы з мільгаючымі шыльдамі на кітайскай і англійскай мовах. - Р -

(Р.Мышкоўскі, паводле інтэрнэт-выданняў; фота: А.Нікалішын)

Спасылкі па тэме
文化
v Легенда пра Вялікі звон 2014-05-26 15:09:12
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040