А-Mэй: "мандарын-дыва" тайванскай сцэны
  2014-09-23 10:26:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гэты час фанаты пачалі заўважаць, што голас іх куміра становіцца больш слабым і бляклым. Занепакоеныя, яны напісалі ліст у гуказапісваючую кампанію з просьбай прадаставіць спявачцы адпачынак, каб яна магла адпачыць ад бесперапынных запісаў і канцэртаў і аднавіць свой голас. А-Мэй з задавальненнем скарысталася магчымасцю аднавіць сілы і на некалькі месяцаў спыніла сваю дзейнасць, з'ехаўшы адпачываць у Нью-Ёрк. Вярнуўшыся, яна запісала альбом "Regardless". На працягу з 2000-2008 гг. яна вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і запісвае новыя альбомы, спрабуючы сябе і ў якасці кампазітара. Спіс музычных узнагарод, прысуджаных А-Мэй, велізарны – у яго ўваходзяць прызы тайванскага, кітайскага і сусветнага маштабу.


У канцы кастрычніка мінулага года 20 тысяч чалавек прыйшлі на бясплатны канцэрт у падтрымку таго, каб Тайвань стаў першай азіяцкай тэрыторыяй, дзе легалізуюць аднаполыя шлюбы. Канцэрт дала А-Мэй, якая не толькі выступіла бясплатна, але і аплаціла кошт правядзення гэтага канцэрта – больш за 100 тыс. долараў.
1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040