Кітайскія парасоны з паперы
  2014-11-05 14:25:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Вытанчаныя парасоны з паперы V гэта для кітайцаў амаль такі ж сімвал, як палачкі для ежы. Лічыцца, што складныя парасоны ў Кітаі існавалі з пачатку нашай эры. Паводле пісьмовых дакументаў аднаго з высокапастаўленых ваенных афіцэраў Фу Цяня, які служыў пры двары ў Перыяд трохцарства (220-280 гг.), папяровы парасон імператара Ван Мана меў некалькі звёнаў, якія дазвалялі яму складацца і раскладацца. Але з таго апісання, на жаль, не зусім зразумела, ці быў той парасон такой жа канструкцыі, як і яго сучасныя «малодшыя браты».

Сапраўдны традыцыйны кітайскі парасон вырабляецца з двух відаў матэрыялу: шоўку і паперы. Парасоны, зробленыя з шоўку V самыя дарагія і ў той жа час самыя вытанчаныя. Папяровыя парасоны V больш простыя. Часам іх апрацоўваюць спецыяльным алеем супраць вільгаці. Што тычыцца дэкаратыўнага боку, то тут парасонам, вырабленым з паперы, няма роўных V на іх наносяцца любыя выявы ў любым спалучэнні!

Працэс вырабу парасона з паперы складаецца з пяці стадый: выраб верхняй часткі, выраб ручкі, выраб рэбраў, выраб папяровай асновы і нанясенне малюнка. Вытворчасць на кожнай стадыі патрабуе вялікага майстэрства, бо ўсе асобныя часткі павінны сабрацца разам і стварыць ідэальна сканструяваны парасон. Самы распаўсюджаны матэрыял для вырабу рэбраў парасона V 5-гадовы бамбук: такая расліна трывалая і гнуткая.

Папяровая аснова вырабляецца з адмысловага віду трывалай валакністай паперы, якую апускаюць у алей V так папера становіцца празрыстай і непрамакальнай. Пасля высыхання на папяровую аснову наносіцца малюнак. Матывы V самыя разнастайныя: кветкі, птушкі, пейзажы, жывёлы, рыбы, птушкі, людзі, іерогліфы... Часам паперу проста фарбуюць у які-небудзь колер V так звычайна робяць з мужчынскімі парасонамі. Мастацкае афармленне V вельмі важны этап, паколькі менавіта прыгажосць папяровых парасонаў прыцягвае ўвагу шматлікіх турыстаў. Мала таго, што гэтыя парасоны абсалютна непрамакальныя, яны яшчэ і вытрымліваюць даволі моцныя парывы ветру. Вы можаце быць абсалютна ўпэўнены, што выявы, нанесеныя на папяровую аснову, захаваюць сваю яркасць на працягу многіх гадоў. - Р -


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040