Іголкатэрапія: лечымся па-кітайску
  2015-01-27 11:20:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошнія гады ў клініках Кітая вялікую папулярнасць набылі вушныя іголкі. Іх уводзяць у сюевэй, размешчаныя на вушной ракавіне. Кітайскія медыкі лічаць, што вуха чалавека цесна звязана з усімі цзінло, а фізіялагічныя і паталагічныя змены ў сэрцы, нырках, мозгу, печані, селязёнцы, кішэчніку выяўляюцца на вушной ракавіне. Падчас прымянення гэтага метаду было даказана, што ён не толькі здымае галаўны, зубны і неўралгічны боль, але і прыступы ў вобласці паясніцы, ныркавыя колікі, пасляаперацыйны боль, эфектыўна пазбаўляе ад бяссоння, лечыць гіпертанію, язвы, нетрыманне мачы і іншыя захворванні. Па адчувальнасці і болю ў кропках на вушной ракавіне, а таксама па зменах колеру скуры на розных яе ўчастках кітайскія лекары дыягнастуюць некаторыя захворванні.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040