У Пекіне адкрываецца 5-ы Міжнародны кінарынак
  2015-04-15 15:30:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
З 16 па 23 красавіка ў сталіцы Кітая будзе праходзіць пяты Пекінскі міжнародны кінафестываль. Прапагандуючы сябе як платформу для супрацоўніцтва, значную ўвагу на форуме надаюць кінарынку, які пачне працу 17 красавіка. Сёлета ён праходзіць у Пекінскім выставачным цэнтры V Манументы тысячагоддзя Кітая. Гэтая пляцоўка фестывалем абрана ўжо другі год запар. Рынак сёлета абяцае вялікую колькасць удзельнікаў і добрыя магчымасці для развіцця кінаіндустрыі. На выставе будзе прадстаўлена 275 стэндаў розных студый і кампаній, сярод якіх 140 V замежных. У кінарынку ўдзельнічаюць 25 краін, сярод якіх ЗША, Канада, Францыя, Германія, Расія і іншыя. Аўстралія, Малайзія і Новая Зеландыя ўпершыню бяруць удзел у мерапрыемстве разам адным стэндам у форме нацыянальнай кааліцыі.

Эксперты з розных краін разам з кітайскімі калегамі будуць абменьвацца вопытам, расказваць пра стратэгіі маркетынгу і стварэння стужак, абмяркоўваць пытанні магчымага супрацоўніцтва, даваць адзнаку развіццю інтэрнэт-рынку ў Кітаі. Сёлета пройдуць майстар-класы з экспертамі Галівуда. Спецыялісты збяруцца на форуме, дзелячыся сваім вопытам, ідэямі і прапановамі для фарсіравання мадэрнізацыі кітайскай кінаіндустрыі. Кінафестываль таксама зверне ўвагу на вопыт Паўдневай Карэі ў стварэнні візуальных эфектаў.

Сёлета на кінарынку таксама будзе больш актыўна весціся размова пра супрацоўніцтва з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Фокус будзе зроблены на рэкамендацыі па трох Цэнтральна-і усходнееўрапейскіх фільмах (у тым ліку, «Іда», што атрымаў прэмію Амерыканскай кінаакадэміі за лепшы фільм на замежнай мове).

Упершыню падчас фестывалю буде арганізаваны сектар дакументальных фільмаў і створаны асобны стэнд на кінарынку. На ім будуць прадстаўлены стужкі ўдзельнікаў, а таксама праведзены 8 сустрэч і форумаў, падчас якіх плануецца абмеркаваць развіццё індустрыі дакументальнага кіно.

Сёлета сектар дакументальных фільмаў атрымаў 411 заявак на ўдзел. У асноўным, гэта работы 2014 года. Сярод твораў, прадстаўленых да паказу, 256 V міжнародных і 155 Vайчынных фільмаў, у тым ліку, і сумеснай з іншымі краінамі вытворчасці. Адна чацвертая частка гэтых замежных работ адзначана рознымі ўзнагародамі на міжнародных кінафорумах. Падчас кінафестывалю, міжнароднае журы дакументальнага сектара адбярэ 10 работ і вызначыць лепшую дакументальную стужку з шортліста з 30 фільмаў.

Сектар дакументальных фільмаў пакажа выдатныя работы для гледачоў у чатырох буйных кінатэатрах Пекіна, на Пекінскім дакументальным канале, праз новыя медыя і афлайн-салоны. Кінарынак завяршае сваю працу 22 красавіка.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040