У сталіцы Кітая ўрачыста адкрыўся 5-ы Пекінскі міжнародны кінафестываль
  2015-04-17 15:20:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Увечары 16 красавіка ў раёне Хуайжоу на возеры Янці адбылося ўрачыстае адкрыццё 5-га Пекінскага міжнароднага кінафестывалю. На пряцягу тыдня для жыхароў сталіцы Кітая ў розных кінатэатрах будуць дэманстравацца больш за 300 стужак айчыннай і замежнай вытворчасці.

У асноўным конкурсе фестывалю ўдзельнічае 15 фільмаў з 14 краін свету, у тым ліку, кітайска-французская прэм'ера «Татэм воўка», знятая рэжысёрам Жан Жакам Ано, карціна расійскай вытворчасці «Белая, белая ноч» і расійска-ўкраінская стужка «Бітва за Севастопаль». Міжнароднае журы ўзначальвае знакаміты французскі рэжысёр і прадзюсар Люк Бесон, які на цырымоні ўрачастага адкрыцця зазначыў: «Я вельмі ганаруся і ўдзячны арганізатарам фестывалю за прадастаўленую магчымасць узначаліць журы міжнароднага конкурсу. Пяць гадоў V гэта не так шмат для чалавечага жыцця, гэта яшчэ дзіця. Але я ніколі не бачыў такое дарослае дзіця, якое б мела розум старога кітайскага мудраца. Адбор фільмаў сёлета выключны. І я вельмі ўдзячны таму, што магу падзяліць сваю місію на фестывалі з такім ганаровым і выключным журы. Мы ўсе паходзім з розных краін і маем уласную сістэму каштоўнасцяў. Цудоўна для таго, каб ацэньваць фільмы, таму што гэта прыклад разнастайнасці і адчувальнасці. Кіно V гэта падарунак ад людзей людзям. Так што давайце падзелімся сотнямі карцін, якія мы зможам паглядзіць падчас гэтага тыдня, дзякуючы фестывалю!»- заклікаў прысутных старшыня журы Люк Бесон.

Галоўная міжнародныя зорка цырымоніі адкрыцця кінафестывалю V Арнольд Шварцэнегер адзначыў, што ён у Пекіне не ўпершыню. Ён наведваў Кітай каб рэкламаваць свае фільмы, бодзібілдынг, а таксама алімпійскія гульні. Але на Пекінскім міжнародным кінафестывалі артыст і палітык упершыню і адчувае сябе, як у Каннах. «Тут усё зроблена з вялікім размахам, шмат зорак і селебрыці, цудоўныя рэжысёры і прадзюсары запрошаны на кінафорум у сталіцу Кітая. Усе, хто нешта значыць ў індустрыі кіно, запрошаны сюды. Я адзначу вялікую цікавасць кітайскай прэсы да ўсяго, што адбываецца. Ведаеце, калі Кітай нешта робіць, гэта сапраўды выглядае велічна. Я прыехаў сюды па запрашэнні арганізацыйнага камітэта Пекінскага кінафестывалю і вельмі ўдзячны за такую магчымасць, я зацікаўлены актыўна супрацоўнічаць. Да таго ж я маю два фільмы, якія хутка выйдуць на вялікі экран у Кітаі. Адна карціна «Сабатаж» выходзіць у пракат на наступным тыдні, а праз тры месяцы я вярнуся з пятым Тэрмінатарам, фільмам пад назвай «Генезіс». Я ганаруся дзвюмя гэтымі стужкамі, асабліва «Тэрмінатарам», у якім выдатная рэжысура, візуальныя эфекты, шмат экшна, усяго таго, за што і палюбілі майго героя гледачы. Я хачу быць упэўненым, што да маіх кітайскіх фанатаў гэтыя карціны дойдуць і яны іх палюбяць таксама, як і я.

Ад фестывалю я чакаю сустрэч з цікавымі рэжысёрамі, прадзюсарамі, акцёрамі, сцэнарыстамі. Падобныя форумы аб'ядноўваюць кінаграмадства, і мне здаецца вельмі важна абменьвацца, важна, каб кітайскія фільмы былі экспарціраваны, а таксама, каб амерыканскія, еўрапейскія, афрыканскія карціны падарожнічалі і мелі магчымасць дайсці да гледачоў у Кітаі. Культурны абмен V гэта значная частка жыцця сучаснага свету. І Пекінскі міжнародны фестываль V цудоўная платформа для таго абмену», - прызнаўся знакаміты акцёр і палітык Арнольд Шварцэнегер нашаму каналу ў інтэрв'ю.

Падчас кінафестывалю будуць праходзіць розныя форумы і сустрэчы, абмен думкамі па пытаннях сумеснай вытворчасці. З гэтай нагоды на сцэну Пекіна быў запрошаны Дарэн Аранофскі, яшчэ адзін знакаміты амерыканскі рэжысёр, які зусім нядаўна ўзначальваў журы 65-га міжнароднага кінафестывалю ў Берліне. Ён адзначыў, што ўжо быў удзельнікам першага кінафестывалю ў Пекіне. «Гэта надзвычай уражвае, як за гэтыя гады фестываль павысіў свой узровень. Дарэн Аранофскі прадсаўляў пяць першых стужак конкурсу на сцэне пекінскага міжнароднага кінафестывалю, на які ён марыць вярнуцца яшчэ не адзін раз.

Пышная цырымонія адкрыцця прайшла ярка і нязмушана. Наперадзе гледачоў і прафесіяналаў чакае шмат кінастужак, конкурсы і сустрэчы. Фестываль урачыста закрыецца 23 красавіка цырымоніяй узнагароджання лаўрэатаў прэміі «Храм неба».

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040