Карцінай «Выбар» італьянскага рэжысёра і акцёра Мікеле Плачыда завяршаецца конкурс 5-га Пекінскага міжнароднага кінафестывалю
  2015-04-22 17:49:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння па чырвонаму дывану перад Усходнім тэатрам Пекіна пройдзе акцёр і рэжысёр Мікеле Плачыда. Госць з Італіі V аўтар конкурснай работы «Выбар». Фільм, створаны паводле тэатральнай п'есы лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, знакамітага італьянскага пісьменніка Луіджы Пірандэлы распавядае пра гісторыю жанчыны, якая зацяжарыла ў выніку згвалтавання. У выніку разам са сваім мужам, які не здольны мець дзяцей, яна павінна зрабіць нялёгкі выбар. Псіхалагічная драма, у галоўнай ролі якой іграе Амбра Анджаліні, завяршае конкурсны прагляд.

Рэжысёр фільма Мікеле Плачыда на прэс-канферэнцыі адзначыў, што такія глыбокія эмоцыі, якія апісаны Луіджы Пірандэлам, даўно захапілі яго ўвагу, як рэжысёра. Жанчына Vмаці, жанчына, якая дорыць жыццё, нягледзячы ні на якія іншыя абставіны, вымушаная прыняць няпростае рашэнне ў вельмі супярэчлівай і складанай сітуацыі, заслугоўвае ўвагі кінарэжысёра як моцны і цікавы характар. Жанчына, містэрыя і прыгажосць V гэтыя словы аб'яднаны для рэжысёра, які апошнім часам шмат разважае пра тое, наколькі б памяняўся сучасны свет, калі б ля ўлады былі б жанчыны. Ён прызнаўся ў вялікай павазе да жаночага пола, размаўляючы з журналістамі.

Нагадаю, што ў конкурсе ўдзельнічалі 15 карцін з 14 краін свету. Журы абвесціць пераможцаў 23 красавіка на ўрачыстым закрыцці фестывалю, якое пройдзе на возеры Янці.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040