Прэм'ера ўкраінска-расійскай стужкі «Бітва за Севастопаль» адбылася на 5-м міжнароным кінафестывалі ў Пекіне
  2015-04-22 17:52:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ера фільма «Бітва за Севастопаль» прайшла ў рамках конкурсу 5-га Пекінскага міжнароднага кінафестывалю. Выканаўца галоўнай ролі Юлія Перэсільд, а таксама рэжысёр Сяргей Макрыцкі і прадзюсары карціны прайшлі па чырвонай дарожцы перад Усходнім тэатрам.

Стужка сумеснай вытворчасці Украіны і Расіі распавядае пра няпростае жыццё на вайне галоўнай гераіні V Людмілы Паўлічэнкі. Сюжэт фільма заснаваны на сапраўднай гісторыі жанчыны, лёс якой складваўся даволі дзіўным чынам, расказвае актрыса Юлія Перэсільд. Адзіная ў свеце жанчына-снайпер, якая ў час вайны за два гады забіла 309 фашыстаў, змяніла ход гісторыі, стала сяброўкай жонкі амерыканскага прэзідэнта Элеаноры Рузвельт, здаецца, не чакала, што столькі ўсяго адбудзецца з ёй. А яшчэ былі боль ад страты блізкіх і любімых людзей, трагедыі вайны і многае іншае.

«Гэты фільм V прыклад, што мы можам працягваць супрацоўнічаць і працаваць разам па-за палітыкай, у мастацтве, у іншых галінах, - адзначыў рэжысёр Сяргей Макрыцкі, каментуючы сумесную вытворчасць карціны. «Самае складанае для мяне было падчас здымак ваеннага фільма V паказваць снайперскія дуэлі, бо вяршыня такога страшнага майстэрства V дуэль з іншым снайперам. І тут няма чаго здымаць рэжысёру, таму што два чалавекі ляжаць, схаваныя. Яны нічога не робяць, толькі чакаюць. Немагчыма рухаць ні галавой, ні рукой, каб не быць заўважаным. Кінематаграфічна было скаладана гэта выразіць. Вось гэта, бадай, самае новае і няпростае, з чым я сутыкнуўся падчас здымкаў гэтай карціны. «Бітва за Севастопаль» - эмацыянальнае кіно, і я б хацеў, каб гледачы сядзелі ў кіназале з насоўкамі і плакалі, калі яны бачуць, як гэта маленькая няшчасная жанчына хоча любіць падчас вайны і як яна дамагаецца свайго. А гісторыя там ёсць», -- звярнуўся Сяргей Макрыцкі да журналістаў.

Прадзюсары фільма правялі перамовы з рознымі краінамі, і ёсць верагоднасць, што карціна «Бітва за Севастопаль» патрапіць на шырокі азіяцкі рынак, а гэта значыць, што больш гледачоў зможа падзяліць напростыя эмоцыі і даведацца пра жыццё гераічнай жанчыны з Украіны Людмілы Паўлічэнкі, якая стала адным з сімвалам-пераможцам Другой сусветнай вайны.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040