Лес стэл у Сіані
  2010-12-22 09:04:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сіань часам называюць адной з калысак кітайскай цывілізацыі. Тут больш чым дзе-небудзь у Кітаі захаваліся старадўнія стэлы. Лес стэл у Сіані для кітайцаў - гэта як свяшчэнная зала мастацтва старажытнакітайскай каліграфіі і барэльефаў.

Стэлы займаюць важнае месца ў старажытнай кітайскай культуры. У даўніну кітайцы часта выразалі на іх запісы пра розныя падзеі.

У Кітаі гэтыя камяні з выразанымі на іх надпісамі або малюнкамі завуцца «Бэй» - стэлы, манументы. Стэлы, пакінутыя са старажытных часоў, сталі носьбітамі важных гістарычных падзей і перамен у гісторыі краіны.

Лес стэл у Сіані - месца іх захоўвання. Сёння яно пераўтварылася ў музей. Гэта - своеасаблівая «бібліятэка ў камені». Гісторыя Лесу стэл у Сіані бярэ пачатак ў 1087 годзе, г.зн. больш за 900 гадоў таму назад.

Там знаходзяцца некалькі стэл з пісьмёнамі на замежных мовах. Адна з іх V вельмі вядомая. У выразаных на ёй запісах распавядаецца, як пачало распаўсюджвацца ў Кітаі хрысціянства. Гэтыя запісы былі зроблены ў 781 годзе.

У гэтым музеі таксама знаходзіцца стэла, якая называецца «Прадмова свяшчэнных сутраў». Аўтар выразанага на ёй тэксту - вядомы кітайскі манах Сюань Цзан. Тыя, хто ведае кітайскую каліграфію, адразу заўважаюць почырк вядомага старажытнага майстра каліграфіі Ван Січжы. Цікава, што Сюань Цзан жыў у той час, калі каліграф Ван Січжы ўжо 200 гадоў як памёр. Таму, вядома, тэкст Сюань Цзана не быў перапісаны Ван Січжы. Усе іерогліфы падабраны адным з манахаў з папулярных каліграфічных прац Ван Січжы, на аснове гэтых узораў каменечосы нарэзалі пісьмёны Сюань Цзана на стэле.

Лес стэл ў Сіані нясе ў сабе кітайскія традыцыі, адлюстроўвае старажытную культуру краіны. Ён уключаны ў спіс «50 славутасцяў для замежных гасцей, якія найбольш наведваюць». Штодня тут бывае каля тысячы турыстаў, як кітайскіх, так і замежных. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040