Горад Сіньян
  2012-03-09 16:57:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Горад Сіньян правінцыі Хэнань знаходзіцца ў цэнтры Кітая. Гэта месца, якое таксама называюць «поўначчу паўднёвага Кітая і поўднем паўночнага Кітая».

Сіньян знаходзіцца якраз там, дзе ідзе ўмоўная мяжа, што падзяляе паўночны і паўднёвы Кітай. Тут вялікая вільготнасць і багатая расліннасць. У 40 кіламетрах на паўднёвы захад ад павета Лашань знаходзіцца Храм Ліншаньсы, якому тысяча гадоў. Там ёсць калодзеж. Вада ў ім вельмі смачная, таму калодзеж называецца «Шэнцзін» («свяшчэнны калодзеж»). Гавораць, што крыніца яго знаходзіцца пад тронам скульптуры Буды, што размешчаны ў апошнім павільёне храма. Тут таксама расце цікавы кіпарыс, які называецца «даацзайбай» («перагорнуты кіпарыс»). Чаму так называецца гэта дрэва? Таму што, чым далей уверх, тым буйнейшым становіцца ствол дрэва. Гэтаму кіпарысу таксама больш за тысячу гадоў.

Горы Цзігуншань знаходзяцца на паўднёвым усходзе ад горада Сіньян насупраць храма Ліншаньсы. Нагадаю, што «шань» - гэта «горы», а слова «цзігун» перакладаецца, як «певень». Горы Цзігуншань - гэта адно з месцаў у Кітаі, дзе многія аддаюць перавагу летняму адпачынку. Усе горы пакрыты густой зелянінай. Іх вяршыня Баасяафэн («абвяшчэнне аб досвітку») знаходзіцца на вышыні больш за 700 метраў над узроўнем мора. Яна падобна на пеўня з выцягнутай шыяй, які абвяшчае світанак, адсюль з'явілася і такая назва гары.

Акрамя такіх славутасцяў, як храм Ліншаньсы і горы Цзігуншань, у Сіньяне таксама ёсць вялікае возера Наньваньху. Яно размешчана ў 5 кіламетрах на паўднёвы захад ад горада Сіньян. Пейзажы яго вельмі прыгожыя. Возера мае 61 востраў з рознымі рэльефамі. Адзін з іх - вядомы востраў птушак. Штогод сюды на гнездаванне прылятаюць каля 100 тысяч птушак.

Сіньян не толькі прыгожы горад, які вабіць сваёй цудоўнай прыродай і гістарычнымі мясцінамі, тут таксама расце адзін з самых вядомых відаў зялёнага чаю V сіньянскі Маацзянь. Дзякуючы вялікай колькасці сонечных дзён і ападкаў, раён Сіньян вельмі падыходзіць для вырошчвання чаю. Як вядома, Маацзянь быў дарагім паднашэннем у імператарскія палацы. У 1915 годзе гэты чай заваяваў залаты медаль на міжнародным кірмашы, што прайшоў у Панаме.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040