Рэльеф
  2013-03-07 17:43:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай валодае вялікай тэрыторыяй горных масіваў. Іх агульная плошча V прыкладна 2/3 агульнай плошчы краіны. Горныя раёны займаюць 33%, нагор'і V 26%, западзіны V 19%, раўніны V 12%, узвышшы V 10%.

Некалькі мільёнаў гадоў таму назад адбылося фарміраванне Цінхай-Тыбецкага нагор'я, што стварыла перадумовы для ўтварэння сучаснага рэльефу Кітая. Калі глянуць на Кітай з вышыні, ён нагадвае лесвіцу, якая апускаецца з захаду на ўсход. З-за сутыкнення тэктанічных пліт індыйскага і азіяцка-еўрапейскага кантынентаў сфарміравалася Цінхай-Тыбецкае нагор'е, сярэдняя вышыня якога складае больш за 4000 метраў над узроўнем мора. Яго называюць "Дах свету". Гэта першая "прыступка" лесвіцы ў рэльефе Кітая. Другую "прыступку" лесвіцы складаюць сугор'і Унутранай Манголіі, Лёсавае плато, Юньнань-Гуйчжоўскае сугор'е, Тарымская западзіна, а таксама Джунгарская і Сычуанская катлавіны. Сярэдняя вышыня ўзвышша знаходзіцца ў межах ад 1000 да 2000 метраў над узроўнем мора. Ад ўсходняга ўскрайку другой "прыступкі", гэта значыць, ад падножжаў гор Вялікага Хінгана (Дасін'аньлін), гор Тайханьшань, Ушань і Сюефэншань на ўсходзе, да берагавой лініі Ціхага акіяна распасціраецца трэцяя "прыступка" рэльефу Кітая. Яе вышыня складае ад 500 да 1000 метраў над узроўнем мора. Тут (з поўначы на поўдзень) размешчаны Паўночна-Усходняя і Паўночна-Кітайская раўніны, а таксама раўніна сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Янцзы. Далей на ўсход размяшчаецца кантынентальны шэльф на глыбіні да 200 метраў ніжэй за ўзровень мора. Гэта так званая чацвёртая "прыступка" лесвіцы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040