Старажытны садова-паркавы горад Сучжоу
  2013-03-14 17:37:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Ёсць у Кітаі старажытны горад, які мае больш за 2500-гадовую гісторыю. Гэта – Сучжоу. Здалёк Сучжоу здзіўляе сваімі велічнымі гарадскімі сценамі і брамамі, а яго старажытная пагада пакідае ў душы кожнага чалавека сапраўды чароўнае ўражанне.

Старажытны Сучжоу славіўся як «край рыбы і рысу» на поўдні Кітая. Ён знаходзіцца ў цэнтры дэльты ракі Янцзы, на беразе возера Тайху. Сучжоу знакаміты сваёй культурай. У 514 годзе да н.э. князь царства У загадаў чыноўніку У Цзысюю пабудаваць тут горад. З тых часоў мінула ўжо 25 стагоддзяў. Гістарычна Сучжоу быў месцам паломніцтва гандляроў, там стагоддзямі панавала вялікае ажыўленне. І дагэтуль горад у большасці захаваў сваё патрыярхальнае аблічча. Гуляючы па цесных вулачках, можна пачуць гоман гандляроў і смех мясцовых жыхароў. Гэта тыповая карціна Паўднёвага Кітая. Сёння Сучжоу ўдала спалучае старажытную гісторыю з сучаснасцю.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040