Скрынка коніка, або Вуглавыя вежы імператарскага палаца
  2014-06-19 16:20:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Па вуглах Забароненага горада ў Пекіне ўзвышаюцца чатыры па-майстэрску збудаваныя вежы. Усе пекінцы ведаюць, што форма гэтых вежаў мае адмысловую назву, даслоўна – "дзевяць бэлек, васямнаццаць падпорак і семдзесят два вільчакі".

Варта сказаць, што пры першапачатковым будаўніцтве Гугуна гэтых вежаў не было, і здавалася, што ў вонкавым абліччы горада чагосьці не хапае. У 1402 годзе прынц Янь дынастыі Мін быў узведзены на трон як імператар Юнлэ ў Наньцзіне. У сваю бытнасць прынцам ён жыў у Пекіне, таму пасля каранацыі вырашыў перанесці сталіцу менавіта ў Пекін. Выклікаўшы да сябе міністра, імя якога гісторыя не захавала, імператар загадаў пабудаваць па вуглах сцен Забароненага горада вежы, якія ён бачыў у сне.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040