У Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў у Пекіне ідуць рэпетыцыі танцавальнага спектакля

2022-01-21 12:20:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў у Пекіне ідуць рэпетыцыі танцавальнага спектакля "Усё блакітнае і зялёнае". Натхненнем для харэографаў стаў шаўковы скрутак з пейзажам, створаны амаль тысячу гадоў таму.

"Усё блакітнае і зялёнае" – сучасны погляд на стварэнне аднаго з самых вядомых твораў традыцыйнага кітайскага мастацтва. Танец быў натхнёны карцінай Ван Сімэна "Горы і воды на тысячу лі". Выкананы ім роспіс на шаўковым палатне ўжо амаль тысячагоддзе захапляе знаўцаў і аматараў жывапісу сваім размахам, багатымі фарбамі і выразнымі драбнюткімі дэталямі.

Выканаўца ролі мастака Ван Сімэня Чжан Хань адзначае: "Каб пераканаўча сыграць персанажа, вам трэба стаць на яго месца. Я вучыўся маляваць, каб мае рухі былі сапраўднымі і перадавалі гледачам атмасферу творчасці".

Скрутак "Горы і воды на тысячу лі" выкананы ў старажытным стылі, у тэхніцы гунбі. Гэты рэалістычны стыль кітайскага пейзажнага жывапісу выкарыстоўвае яркія мінеральныя фарбы. Сінюю рыхтуюць са здробненага азурыту, а зялёную -- з малахіту. Яркія дэталі выдзяляюцца на спакойным карычневым фоне, характэрным для выяўленчага мастацтва дынастыі Сун. Рэзкі кантраст адценняў знайшоў адлюстраванне і ў пластыцы танца.

Рэжысёр-пастаноўшчык танцавальнага спектакля Хань Чжэнь: "Для мяне глядзець гэты спектакль -- усё роўна што збіраць па кавалачках пазл. Вы бачыце шматграннасць асобы мастака і рухаецеся за ім у горы ў пошуках натхнення. Вы назіраеце, як ён мокне пад праліўнымі дажджамі, а затым выплюхвае свае ўражанні на палатно. Менавіта мноства дэталяў робіць выяву галоўнага героя пераканаўчай".

Танцоўшчыца Мэн Ціньян: "У спектаклі мы прадстаўляем адценні сіняга і зялёнага -- сэрца і душу карціны. У нас даволі шмат сілавой харэаграфіі, такое спалучэнне адлюстроўвае асаблівасці стылю дынастыі Сун".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ