Кітайскія калекцыянеры чакаюць старту продажаў сувеніраў Гульняў-2022

2022-01-21 12:22:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Продаж алімпійскіх сувеніраў -- адзін з асноўных артыкулаў прыбытку на любых Гульнях. Пры гэтым кожная краіна-арганізатар імкнецца надаць сувенірнай прадукцыі нацыянальны каларыт.

Ад значкоў і набораў манет да рэкламных буклетаў -- пасля летніх Гульняў-2008 у Кітаі з'явіліся тысячы калекцыянераў, гатовых траціць месяцы, каб папоўніць свае наборы алімпійскай атрыбутыкі. І калі білеты і плакаты можна купіць у інтэрнэце, то асобныя рарытэты Гульняў зараз могуць прадавацца за тысячы юаняў.

Старшыня камітэта па спартыўнай культуры Кітайскай асацыяцыі калекцыянераў Лі Сян: "Думаю, адпраўной кропкай для гандлю алімпійскай атрыбутыкай у Кітаі сталі пекінскія Гульні-2008. Купля і продаж сотняў мільёнаў ліцэнзаваных тавараў, рэкламных кніг, білетаў і іншых прадметаў, якія захаваліся, дапамаглі тысячам людзей стаць калекцыянерамі".

Калекцыянер алімпійскай атрыбутыкі Чжан Вэньцюань: “Алімпійскія гульні ў нас чакаюць з вялікім энтузіязмам. Многія хацелі б сабраць калекцыю алімпійскай атрыбутыкі з кітайскімі элементамі. Сваю калекцыю я часта паказваю школьнікам і студэнтам, каб яны больш даведаліся пра гісторыю Алімпійскіх гульняў".

Алімпійскія сувеніры, падкрэсліваюць эксперты, прадстаўляюць культуру, гісторыю і мастацтва краіны-арганізатара, таму спадчына зімовых Гульняў-2022 абяцае шырока разысціся па ўсім свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ