Тры алімпійскія вёскі зімовых Гульняў-2022 прымаюць дэлегацыі

2022-01-24 13:44:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Алімпійскія вёскі Пекіна сустракаюць першых гасцей. Ва ўсіх трох кластарах створаны неабходныя ўмовы супрацьэпідэмічнай бяспекі.

Першая дэлегацыя прыбыла ў Пекінскую зімовую алімпійскую вёску са Швейцарыі. Таксама ў Пекіне працуюць супрацоўнікі каманд з Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Фінляндыі і ЗША. У іх задачы ўваходзяць працоўныя сустрэчы з аргкамітэтам Гульняў і рэгістрацыя спісаў удзельнікаў дэлегацый. Незалежна ад таго, у якой вёсцы будзе пражываць дэлегацыя, яе прадстаўнікі спачатку павінны прыбыць у Пекін. Гэта патрэбна для пацверджання кваліфікацыі і рэгістрацыйнага нумара спартсменаў. Пасля завяршэння працэдуры рэгістрацыі супрацоўнікі пераедуць у свае нумары.

27 студзеня ўсе тры алімпійскія вёскі будуць афіцыйна адкрыты для прыёму спартсменаў і афіцыйных асоб. Зімовая алімпійская вёска Чжанцзякоу таксама ўведзена ў эксплуатацыю ў адпаведнасці са стандартамі спаборніцтваў. Першымі сюды прыбылі ўдзельнікі аўстралійскай дэлегацыі, а следам за імі -- персанал з Вялікабрытаніі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ