У Пекіне прайшла рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2022

2022-01-24 13:40:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На стадыёне "Птушынае гняздо" ў Пекіне прайшла рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў. Удзел у ёй узялі каля 4-х тысяч чалавек. Сама ж цырымонія пройдзе 4 лютага і працягнецца крыху больш за паўтары гадзіны. Яе пастаноўшчык – вядомы рэжысёр Чжан Імоу, які ў 2008-м ужо ставіў цырымоніі адкрыцця і закрыцця летніх Гульняў у Пекіне.

Галоўная ідэя шоў -- прыхільнасць Кітая канцэпцыі адзінага лёсу чалавецтва і дэманстрацыя свету эканамічнай, бяспечнай і яркай Алімпіяды. Дзень адкрыцця галоўнай спартыўнай падзеі супадае з пачаткам сезона «лічунь» («пачатак вясны») традыцыйнага кітайскага аграрнага календара, і тэма вясны таксама будзе абыграна ў цырымоніі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ