Знешнегандлёвы абарот Кітая ў 2020 годзе вырас на 1,9%

2021-01-14 17:27:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Летась аб'ём імпарту і экспарту тавараў Кітая вырас на 1,9% і склаў 32,16 трлн юаняў, дасягнуўшы рэкорднага ўзроўню.

Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая, экспарт краіны вырас на 4%, а імпарт знізіўся на 0,7%. Толькі ў снежні экспарт у юанях вырас на 10,9% у гадавым вылічэнні.

Кітай пераадолеў глабальныя эканамічныя і гандлёвыя выклікі і стаў адзіным буйным эканамічным суб'ектам у свеце, які прадэманстраваў станоўчы рост знешняга гандлю таварамі, заявіў афіцыйны прадстаўнік ГТУ Лі Куйвэнь на прэс-канферэнцыі.

"За першыя 10 месяцаў мінулага года знешні гандаль і экспарт Кітая адпаведна склалі 12,8 і 14,2 працэнтаў сусветных аб'ёмаў, і абодва паказчыкі дасягнулі гістарычнага максімуму", -- сказаў Лі Куйвэнь са спасылкай на СГА і статыстыку розных краін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ