Знешнегандлёвы абарот Кітая сведчыць аб аднаўленні эканомікі

2021-01-15 16:53:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Летась аб'ём імпарту і экспарту Кітая дасягнуў рэкорднага ўзроўню. Рэкорднай стала і доля Кітая ў сусветным гандлі. Пра гэта сведчаць даныя Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР ад 14 студзеня.

У 2020 годзе, дзякуючы эфектыўнаму кантролю і паспяховай супрацьэпідэмічнай працы, знешні гандаль Кітая стабілізаваўся пасля рэзкага шоку ў першым квартале года. Паводле даных, аб'ём гандлю ў краіне ў 2020 годзе склаў 32,16 трл юаняў з прыростам на 1,9% у параўнанні з 2019 годам. Пры гэтым Кітай стаў адзінай у свеце эканомікай, дзе быў зафіксаваны рост гандлю таварамі.

Дырэктар мэблевай фабрыкі з Фашаня правінцыі Гуандун Чжун Шэмін у інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая сказаў, што заказы на прадукцыю яго завода ў 2020 годзе выраслі на 30%. На сёння прадпрыемства загружана экспартнымі замовамі да чэрвеня бягучага года.

Рэзкі рост заказаў знешнегандлёвых прадпрыемстваў як нельга лепш дэманструе павелічэнне на сусветным рынку попыту на вырабленыя ў Кітаі тавары. Асаблівым попытам карыстаюцца супрацьэпідэмічныя матэрыялы і тавары для дома. Менавіта яны спрыяюць хуткаму росту кітайскага экспарту.

У 2020 годзе агульны аб'ём экспарту тавараў тэкстыльнай прамысловасці, медыцынскіх вырабаў і фармацэўтычных прэпаратаў з Кітая павялічыўся на 31%. З сакавіка па снежань 2020 года Кітай экспартаваў 224,2 млрд масак. Акрамя таго, экспарт ноўтбукаў, планшэтаў і бытавой тэхнікі вырас на 22,1%. Усе гэтыя тавары не толькі адпавядалі патрабаванням супрацьэпідэмічных норм, але і задаволілі попыт на гэтыя тавары ў перыяд каранціну.

Устойлівы рост і паляпшэнне якасці знешняга гандлю замацоўвае за Кітаем важнае месца ў глабальным індустрыяльным ланцужку і ланцужку стварэння кошту. Паводле СГА, са студзеня па кастрычнік 2020 года кітайская доля ў імпарце, экспарце і міжнародным імпартным рынку склала адпаведна 12,8%, 14,2% і 11,5%, гэта рэкордны паказчык.

Варта адзначыць, што за ўвесь 2020 год агульны аб'ём імпарту і экспарту Кітая з найбуйнейшымі гандлёвымі партнёрамі -- АСЕАН, ЕС і ЗША -- вырас адпаведна на 7%, 5,3% і 8,8%. Імпарт і экспарт Кітая ў краіны-ўдзельніцы ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» склаў 9,37 трлн юаней, павялічыўшыся на 1%. Няцяжка заўважыць, што Кітай працягвае ўмацоўваць свой статус у якасці найбуйнейшай краіны ў сусветным таваразвароце.

У 2021 годзе чакаецца працяглая тэндэнцыя росту знешняга гандлю Кітая. Але разам з тым трэба ўлічваць, што ўсё яшчэ існуе вялікая нявызначанасць і ўплыў пандэміі ў глабальным маштабе. На сёння толькі супрацоўніцтва краін у барацьбе з эпідэміяй і садзейнічанне агульнай адкрытасці здольныя паскорыць аднаўленне ланцугоў паставак у глабальным маштабе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ