Сі Цзіньпін заклікаў да намаганняў для стабілізацыі становішча ў Афганістане і да дыялогу з усімі афганскімі бакамі

2021-09-18 17:34:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

17 верасьня старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў аб неабходнасці намаганняў для садзейнічання хутчэйшай стабілізацыі становішча ў Афганістане, уцягвання Афганістана ў дыялог і дапамогі афганскаму народу ў пераадоленні цяжкасцяў.

Сі Цзіньпін выступіў з такой заявай, прымаючы ўдзел па відэасувязі ў сумесным саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва / ШАС / і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы / АДКБ / па пытанні Афганістана.

Паводле яго слоў, краіны-члены ШАС і АДКБ павінны агульнымі сіламі абараняць мір і стабільнасць, якія "даражэй за золата".

Старшыня КНР адзначыў, што ўсе гэтыя краіны з'яўляюцца блізкімі суседзямі Афганістана, уяўляюць сабой супольнасць адзінага лёсу і калектыўнай бяспекі і ў крытычныя моманты павінны гуляць сваю ролю разам.

У прапанове з трох пунктаў Сі Цзіньпін заклікаў паважаць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Афганістана, падтрымліваць рэалізацыю прынцыпу "афганцы кіруюць і валодаюць Афганістанам" і дазволіць афганскаму народу самастойна вызначаць будучыню сваёй краіны.

Ён адзначыў неабходнасць падтрымаць усе афганскія бакі ў больш хуткім дасягненні праз дыялог і кансультацыі інклюзіўнага палітычнага ўрэгулявання.

Неабходна падштурхнуць адпаведныя бакі ў Афганістане да рашучай барацьбы з тэрарыстычнымі арганізацыямі і іх выкараненні на афганскай тэрыторыі, каб тэрарыстычныя сілы не сеялі хаос у прылеглых краінах, падкрэсліў кітайскі лідар.

Ён заклікаў краіны-члены ШАС і АДКБ узаемадзейнічаць у рацыянальным і прагматычным ключы з усімі афганскімі бакамі і садзейнічаць таму, каб новая структура палітычнай улады была больш адкрытай і інклюзіўнай, праводзіла ўмераную, абачлівую палітыку ўнутры краіны і за яе межамі, развівала дружалюбныя адносіны з іншымі дзяржавамі, асабліва суседнімі.

Сі Цзіньпін запэўніў, што Кітай будзе прадастаўляць афганскаму народу своечасовую гуманітарную дапамогу і дапамогу ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19. Кітайскі бок, працягнуў ён, ужо абвясціў, што ў бліжэйшы час паставіць у Афганістан партыю тэрміновай дапамогі і працягне аказваць краіне пасільную падтрымку.

Асобныя краіны, якія з'яўляюцца вінаватымі ў цяжкай сітуацыі ў Афганістане, абавязаны атрымаць урокі з мінулага і ўскласці на сябе належную адказнасць за будучае развіццё Афганістана, сказаў старшыня КНР.

Сі Цзіньпін дадаў, што Кітай гатовы ўзмацніць узаемадзеянне і каардынацыю, а таксама аб'яднаць высілкі з усімі бакамі, каб дапамагчы афганскаму народу рухацца да светлай будучыні, абараняць у рэгіёне ўстойлівы мір і спакой.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ