Кітай выступае за справядлівае глабальнае размеркаванне вакцын ад COVID-19

2020-10-23 11:22:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай мае вялікі вопыт пошукаў і распрацоўкі розных вакцын, валодае шырокімі магчымасцямі вытворчасці і паставак вакцын як унутры краіны, так і за мяжу. Ужо чатыры кітайскія вакцыны ад каранавіруса знаходзяцца на 3-й фазе клінічных выпрабаванняў, што кажа аб пачатку хуткага глабальнага распаўсюджання і прымянення вакцын.

Далучэнне Кітая да COVAX накіравана на садзейнічанне справядліваму размеркаванню вакцын у глабальным маштабе. Гэта фактычная гарантыя таго, што вакцыны змогуць атрымаць краіны, якія развіваюцца, а таксама сігнал іншым дзяржавам, актыўны заклік далучыцца да праграмы.

Міжнародны механізм COVAX уключае ў сябе агульнае планаванне глабальных рэсурсаў, паскарэнне распрацоўкі і вытворчасці вакцын, справядлівае іх размеркаванне. Мяркуецца, што ўжо да канца 2021 года ў рамках механізму будзе прадастаўлена па меншай меры два мільярды доз бяспечнай і эфектыўнай вакцыны супраць COVID-19. У першую чаргу гаворка ідзе пра асоб, якія адносяцца да груп рызыкі, найбольш адчувальных людзях і медыцынскім персанале розных краін. Праграма COVAX гарантуе, што ўсе краіны, незалежна ад узроўню іх развіцця, фінансавага і палітычнага становішча на сусветнай арэне, атрымаюць роўны доступ да вакцынаў.

Медыцынскі часопіс The Lancet апублікаваў справаздачу аб клінічных выпрабаваннях кітайскай вакцыны, паказаўшы, што вакцына бяспечная і дае станоўчую рэакцыю -- ва ўдзельнікаў эксперыментаў паспяхова выпрацоўваюцца антыцелы.

Кітай неаднаразова пацвярджаў сваю гатоўнасць зрабіць вакцыну ад каранавіруса агульнадаступнай. Уступленне Кітая ў глабальную праграму распрацоўкі і распаўсюджання вакцыны ад COVID-19 кажа пра тое, што краіна выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы, прасоўвае будаўніцтва адзінай супольнасці грамадскай аховы здароўя і гігіены чалавецтва.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен апублікавала артыкул, у якім прывітала рашэнні і дзеянні кітайскага боку. Яна адзначыла, што менавіта мультылатэралізм адыгрывае ключавую ролю ў рэалізацыі глабальнай мэты -- атрыманні вакцыны і глабальнага яе распаўсюджання.

Генеральны дырэктар Альянсу па вакцынацыі GAVI Сэт Берклі заявіў, што ўдзел Кітая ў механізме COVAX -- безумоўны прагрэс і пазітыўны знак, які кажа пра тое, што ў гэтых справах у глабальнай прасторы будзе ўсталяваны парадак, усе працэсы будуць празрыстымі і справядлівымі. Забеспячэнне справядлівасці прадастаўлення вакцыны адыграе вызначальную ролю ў барацьбе з эпідэміяй у глабальным маштабе. Кітайскае рашэнне і практычныя дзеянні КНР падштурхнулі многія краіны працаваць разам. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ