У сталіцы Кітая праходзіць 11-ы міжнародны кінафестываль

2021-09-23 12:12:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сталіцы Кітая праходзіць 11-ы Пекінскі міжнародны кінафестываль. Цырымонія адкрыцця адбылася ў Міжнародным канферэнц-цэнтры Яньціху ў паўночным прыгарадзе Пекіна. Сёлета на прэмію "Храм Неба" прэтэндуюць 15 фільмаў. Галоўным прэтэндэнтам на перамогу крытыкі называюць кітайскую карціну "Усё пра маю маці". Расійскі кінематограф прадстаўлены 9-цю стужкамі. 5 з іх увайшлі ў спецыяльную праграму "Фокус на Расію", фільм "Блакадны дзённік" удзельнічае ў асноўным конкурсе.

Намеснік старшыні аргкамітэта Пекінскага міжнароднага кінафестывалю Юй Цзюньшэн заявіў: "Мы спадзяёмся, што ўсе сябры гэтых здымачных груп адаптуюцца да бягучай сітуацыі з COVID-19 і ў іх будзе магчымасць наведаць паказы фестывальнай праграмы. Гэта дапаможа натхніць рэжысёраў і акцёраў на стварэнне лепшых фільмаў".

Адкрыла кінафестываль карціна "Бітва на возеры Чанцзіньху". Дзеянне ваеннай драмы адбываецца на пачатку 1950-х гадоў падчас вайны на Карэйскім паўвостраве. Усяго ж да 29 верасня гледачы змогуць убачыць 300 кітайскіх і замежных фільмаў у 31 кінатэатры Пекіна, Цяньцзіня і гарадах правінцыі Хэбэй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ