Сістэмы сувязі кітайскіх аэрапортаў мадэрнізуюць з дапамогай тэхналогіі 5G

2022-01-24 13:42:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая дае "зялёнае святло" на выкарыстанне тэхналогіі 5G у аэрапортах краіны. Новыя сістэмы сувязі будуць незалежнымі ад камерцыйных мабільных сетак і, як упэўніваюць эксперты, абсалютна бяспечнымі.

Упраўленне багажом, апрацоўка персанальных даных, біяметрычная ідэнтыфікацыя, кантроль пасадачных і тэхналагічных зон -- сетка 5G дазволяць вырашаць гэтыя пытанні ў дзясяткі разоў хутчэй і больш надзейна, чым раней.

Прадстаўнік Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая Чэнь Сян'ян адзначае: “5G -- тэхналогія мабільнай сувязі пятага пакалення з нізкай затрымкай. З яе дапамогай можна арганізаваць аператыўны маніторынг высокадакладнай лічбавай карты аэрапортаў, запаўняльнасць узлётна-пасадачных палос, рулёжных дарожак, месцазнаходжанне самалётаў і транспартных сродкаў у рэжыме рэальнага часу. Праз сетку 5G можна перадаваць усе інструкцыі і траекторыі, пазначаныя дыспетчарскай службай".

Мінімальныя затрымкі пры перадачы інфармацыі дазволяць тэхнічным службам аператыўна рэагаваць на пазаштатныя сітуацыі. Гэта, падкрэсліваюць ва Упраўленні грамадзянскай авіяцыі Кітая, істотна павысіць бяспеку і эфектыўнасць паветраных гаваняў.

Чакаецца, што запускаць 5G у аэрапортах краіны пачнуць у 2025 годзе пасля некалькіх раундаў тэхнічных выпрабаванняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ