Кітай перадаў гуманітарную дапамогу Каралеўству Тонга

2022-01-21 12:46:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР выказаў спачуванні ў сувязі з наступствамі вывяржэння вулкана ў акваторыі Каралеўства Тонга. У тэлеграме Сі Цзіньпін заявіў, што Пекін гатовы аказаць пасільную падтрымку свайму стратэгічнаму партнёру. Кітайскі ўрад праз пасольства краіны ў Тонзе ўжо перадаў каралеўству тавары першай неабходнасці, уключаючы пітную ваду і прадукты харчавання, на агульную суму 280 тысяч юаняў. Акрамя гэтага, Таварыства Чырвонага Крыжа Кітая прадаставіла пацярпелай дзяржаве гуманітарную дапамогу ў памеры 100 тысяч долараў. Кароль Тонгі падзякаваў кітайскаму ўраду за аказаную дапамогу.


Вывяржэнне вулкана ў акваторыі Тонгі пачалося 14-га студзеня. У выніку цунамі загінулі сама меней тры чалавекі. Тэлефонную сувязь з Тонгай аднавілі ў сераду, але на поўнае падключэнне да Інтэрнэту могуць спатрэбіцца тыдні. Паводле інфармацыі ААН, ад стыхійнага бедства пацярпела больш за 80% насельніцтва архіпелага.

Як паведамілі ў пасольстве Кітая ў каралеўстве, панеслі страты і грамадзяне КНР, якія жывуць на востраве.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ