Конкурс мастацтва “Хачу паехаць у Сычуань” Міжнароднага радыё Кітая
Час конкурсу:
1 студзеня 2010 г. – 1 ліпеня 2010 г.
Аб прэміі:
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны 10 ганаровымі прэміямі (уключаючы 4 асобныя прэміі па артыкулах, 3 асобныя прэміі па фота, 3 асобныя прэміі па жывапісе). Акрамя таго, будуць абраны некалькі пераможцаў першай, другой і трэцяй прэміі. 10 ганаровых прэмій конкурсу – гэта запрашэнне пераможцаў на бясплатную экскурсію ў верасні 2010 года ў Сычуань.
Пра змест конкурсу:
Конкурс мастацтва складаецца з трох заданняў -- «артыкул», «фатаграфія», «жывапіс і ручныя вырабы». Вы можаце вольна выбіраць адно або некалькі паводле вашага жадання.
У МРК быў радыёконкурс на тэму «Незвычайная прыгажосць правінцыі Сычуань» у 2006 і 2008 гадах. Замежныя слухачы і карыстальнікі інтэрнэта з усяго свету пазнаёміліся з багатымі турыстычнымі рэсурсамі, незвычайнай прыгажосцю і мясцовымі прыроднымі ўмовамі Сычуаня. З 1 студзеня да 1 ліпеня 2010 года МРК праводзіць конкурс мастацтва «Хачу паехаць у Сычуань», які будзе складацца з 3-х заданняў: артыкул, фатаграфія, жывапіс і ручныя вырабы. Удзельнікі выбіраюць заданне паводле свайго жадання.
Галоўны арганізатар:Урад правінцыі Сычуань, Міжнароднае радыё Кітая. Агент арганізатара:МРК онлайн
Правілы конкурсу:
Артыкул:  Калі вы былі ў Сычуані і маеце яркія ўражанні пра сваё падарожжа, падзяліцеся імі з намі. Калі вы не былі там, напішыце пра тое, чаму вы хочаце наведаць гэты край.
Заўвага:  любы жанр (таксама вершы) і неабмежаваная колькасць слоў. Напішыце назву артыкула, ваша імя і прозвішча, грамадзянства, адрас, тэлефон, e-mail для кантакту з вамі.
Фатаграфія:  Тэмы - “Сычуань незабыўны”, “Усё пра Сычуань”. Удзельнічайце ў конкурсе фатаграфіі. У вас ёсць магчымасць паказаць вашы фотаздымкі Сычуаня карыстальнікам інтэрнэта ўсяго свету. Чакаем вашага ўдзелу!
Заўвага:  Кожнае фота ≦5M,неабходна пазначыць аўтарства для ўдзелу ў конкурсе. Можна даслаць адзін фотаздымак або калекцыю фатаграфій. Пішыце тлумачэнне або гісторыю здымкаў гэтых фота. Адначасова мы чакаем ад вас тэму, ваша прозвішча, імя, грамадзянства, тлумачэнне да фота (змест, дата, месца) і кантактныя адрасы для сувязі з вамі.
Жывапіс і ручныя вырабы:  Мабыць, нават адзін прыгожы сувенір можа накіраваць вас у марах у Сычуань, а адна прыгожая карціна пра яго стане вельмі важнай у вашым жыцці. Спадзяёмся, мы зможам атрымаць вашыя сувеніры, ручныя вырабы, карціну або малюнак, зроблены вамі і прысвечаныя правінцыі Сычуань. Яны дапамогуць вам атрымаць прэмію ў конкурсе!
Заўвага:  Пішыце назву тэмы, імя, прозвішча аўтара, грамадзянства, тлумачэнне жывапісу або работы, зробленай вашымі рукамі (змест) і кантактныя адрасы для сувязі з вамі.
Адрас МРК:   Інфармацыю па працы і ваш твор адпраўляйце па адрасе: rusnet@cri.com.cn, альбо выбраць «я хачу», каб адправіць онлайн, альбо па адрасе: КНР, г. Пекін, вул. Шыцзіншань, 16-А (100040) Міжнароднае Радыё Кітаю, Служба на беларускай мове.